Палац пад Ваўкавыскам купіў расійскі алігарх
Палацава-паркавы комплекс у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна прададзены з аўкцыёну за 307 мільёнаў рублёў. Як паведамляе "Вечерний Гродно", палац набыў сабе бізнэсовец з Расіі, ён збіраецца тут жыць. Еўрарадыё ўжо распавядала пра спробы прадаць палац у Красках з аўкцыёну. Ранейшых удзельнікаў (дзве расійскія і баранавіцкую фірму) не задаволіла стартавая цана — 2 мільярды беларускіх рублёў. Не дапамагла і зніжка на 600 мільёнаў.
Новаму ўладальніку на ўзнаўленне панскай сядзібы далі два гады. Будаўнічыя працы ён збіраецца пачаць увесну і першапачаткова прывядзе ў парадак парк.
Дарэчы, у Ваўкавыскім раёне плануюць выставіць на продаж яшчэ адзін панскі дом. Маёнтак у вёсцы Падароск прададуць з умовай — стварыць у сядзібе агратурыстычны комплекс.