Пахаванне загінулага салдата Дзмітрыя Удода пройдзе 7 красавіка

Пахаванне загінулага салдата Дзмітрыя Удода пройдзе 7 красавіка

Цела салдата Дзмітрыя Удода, які загінуў падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы, прывязуць з Мінска ў родную вёску ў суботу, 7 красавіка. У гэты ж дзень пройдзе пахаванне, піша tut.by

Сям'я загінулага салдата жыве ў вёсцы Навінкі Калінкавіцкага раёна. Агулам у бацькоў шасцёра дзяцей, два з іх непаўналетнія. 

Пра смерць 20-гадовага Дзмітрыя Удода 4 красавіка паведаміла Міністэрства абароны. Салдат служыў механікам-кіроўцам баявой машыны пяхоты (БМП). Ён праходзіў службу ў вайсковай часці ў мінскім Уруччы. Як паведамлялася, на стрэльбах у яго пацэлілі з танкавага кулямёта. Сваякам не паведамілі падрабязнасці здарэння.

Сястра Вольга распавяла журналістам, што брат вельмі хацеў пайсці служыць у войска: "Мы амаль кожны дзень стэлефаноўваліся, ён пытаўся ўсё пра родных. Гэта былі не першыя яго вучэнні, неяк на ноч ездзілі на палігон. Казаў, адразу пасля войска пойдзе працаваць у МНС". 

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за парушэнне правілаў абыходжання са зброяй, боепрыпасамі, якія ўяўляюць павышаную небяспеку для навакольных, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі