Падчас вулічных пратэстаў у Беларусі "падае" Telegram

Тэлеграм, у нас праблемы!
Тэлеграм, у нас праблемы!

Падчас масавых вулічных пратэстаў у Беларусі "падае" Telegram, а часам і Viber. Першы раз гэта заўважылі ўвечары 19 чэрвеня, калі ў абласных цэнтрах і нават у некаторых раённых гарадах сталі "ланцугі салідарнасці" з затрыманымі ўдзельнікамі выбараў, а сілавікі затрымалі больш за сто чалавек. Сітуацыя паўтарылася ўвечары 14 ліпеня, калі на вуліцы выйшлі нязгодныя з адмовай у рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты, і дайшло да боек з міліцыяй.

"Калі сяджу з мабільнага, "Тэлеграм" і "Вайбер" працуюць, калі падрубаю Wi-Fi, вечны connecting", — пісалі карыстальнікі ў сацсетках.

Гаворка не ідзе аб лакальнай блакіроўцы інтэрнэту ў месцах, дзе праходзяць масавыя акцыі. Напрыклад, у цэнтры Мінска, дзе падчас пратэстаў былі праблемы ў працы плацёжных тэрміналаў і служб таксі, а журналісты не маглі пачаць стрым у сацсеткі. Але ў абодвух выпадках праблемы назіраліся і ў карыстальнікаў, якія жывуць на ўскраінах Мінска.

А на карце скарг на збоі ў працы Тэлеграма ў Беларусі прапісалася вялікая аранжавая пляма.

Во время уличных протестов в Беларуси “падает” Telegram

Блакаванне заўважалі кліенты розных правайдэраў і сотавых аператараў. 

19 чэрвеня ўсе сервісы працягвалі працаваць праз VPN і проксі.

Во время уличных протестов в Беларуси “падает” Telegram

— Тэлеграм мог, вядома, зламацца сам па сабе. Але не адначасова з Viber і аднолькавым спосабам, — распавядае Еўрарадыё пра чэрвеньскае блакаванне IT-спецыяліст Павел Селіцкас. — Справа ў тым, што пакеты ад аднаго кампутара да іншага маршрутызуюца не наўпрост, а праз аўтаномныя сеткі. IP-адрасы Telegram і Viber, напрыклад, ставяцца да розных аўтаномных сетак, да геаграфічных рэгіёнаў. Я бачыў вельмі спакойную працу і вельмі дакладнае адміранне злучэння. Аднолькавае адміранне на ніяк не связаных паміж сабой (ні фізічна, ні арганізацыйна, ні тэхнічна) сервісах — гэта малаверагодна.

"Свежае" ліпеньскае блакаванне адрозніваецца ад папярэдняга. Эксперты па кампутарнай бяспецы выказваюць меркаванне, што ў Беларусі тэстуецца выбарачнае блакаванне Telegram і Google. Напрыклад, на гадзіну адключаецца доступ да гэтых сэрвісаў у кліентаў пэўнага сотавага аператара.

Калі мне нічога не прыснілася, то сёння ўначы тэставалі блакаванне VPN. Усё доўжылася прыкладна гадзіну — з гадзіны да дзвюх ночы, — працягвае Селіцкас. — Што зламалася: IPSec і SSH, а таксама ўсё, што на яго завязана.

Паколькі трафік накіроўваецца па розных маршрутах, у некаторых карыстальнікаў праблем з доступам не было. Але частка карыстальнікаў залагініцца не магла. У раёне 2:00 нармальная праца "Тэлеграма" была адноўлена.

Як забяспечыць бесперабойную працу Telegram?

Можна скарыстацца VPN-сервісам. Яны дазваляюць зашыфраваць трафік і прапусціць яго праз сервер у іншай краіне. Трэба памятаць, што яны бываюць платнымі, а яшчэ могуць выкарыстоўваць дадзеныя карыстальнікаў для таргетавання рэкламы.

Блакаванне можна абысці з дапамогай проксі-сервера. А ўласны проксі можна наладзіць праз Tor.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі