Пададзеныя заяўкі на правядзенне мітынгаў у Слуцку

Мітынгі мусяць адбыцца на гарадскім стадыёне 23 і 24 лістапада з нагоды чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну 1920 года. У мінулым годзе слуцкія ўлады не далі дазволу фронтаўцам правесці мітынг, бо на стадыёне праводзілася іншае мерапрыемства. Таму сёлета было вырашана падаць заяўкі на розныя даты. "Каб чыноўнікам складаней было прыдумаць, чым заняты будзе стадыён", — цытуе словы Віталя Амяльковіча прэс-служба Партыі БНФ.



Апошні санкцыянаваны ўладамі мітынг Партыя БНФ праводзіла ў Слуцку ў 2011 годзе.



Нагадаем, што Слуцкі збройны чын — гэта спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціўленне наступаўшым войскам Чырвонай Арміі.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі