Пад Віцебскам у аварыю трапіў верталёт ДТСААФ
![Пад Віцебскам у аварыю трапіў верталёт ДТСААФ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viciebsk-2108.jpg.webp?itok=5YxSA0Eb)
На аэрадроме Кукавячына Віцебскага аэраклуба ДТСААФ здарылася авіяаварыя, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтральны савет ДТСААФ.
Здарэнне адбылося 21 жніўня ў 10:39. Верталёт Мі-2 здзяйсняў планавы палёт. Пры пасадцы здарылася аварыя. "Верталёт пашкоджаны. Экіпаж не пацярпеў. На зямлі ахвяр і пашкоджанняў няма", — гаворыцца ў паведамленні.
Расследаваннем інцыдэнту займаецца адмысловая камісія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.