Па "карагоднай справе" ў Брэсце асудзілі яшчэ 15 чалавек

Па "карагоднай справе" ў Брэсце асудзілі яшчэ 15 чалавек

15 лістапада ў Брэсце вынеслі прысуды дзявятай і дзясятай партыі ўдзельнікаў "карагоднай справы".

Як піша праваабарончы сайт "Вясна", усіх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

13 верасня 2020 года на акцыі пратэсту брастаўчане вадзілі карагод і спявалі песні на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Іх разагналі вадамётам. Прысуды пра гэтай справе атрымалі ўжо 102 чалавекі.

Сёння былі вынесеныя наступныя прысуды: 

палітзняволеная Ганна Баран — 1,5 года калоніі агульнага рэжыму (пад вартай з 14 кастрычніка);

Аляксандр Вялічка, Вераніка Клімовіч, Вольга Гачынская, Святлана Якімовіч, Кацярына Ганчарова — 2 гады "хатняй хіміі";

палітвязень Уладзімір Ганчароў — 1,5 года калоніі агульнага рэжыму (пад вартай з 24 ліпеня);

Сяргей Ярошкін, Павел Краўчук — 2,5 года "хіміі";

Валянціна Корсак — 2,5 года "хатняй хіміі";

Сяргей Лапко, Цімур Ломпік, Аляксей Якімовіч — 2 гады "хіміі";

Аляксандр і Таццяна Паўлючыкі — 1 год "хатняй хіміі".

Разгляд справы Руслана Гачынскага, якога пачалі судзіць у гэтай жа групе, перанеслі на пазнейшы тэрмін з прычыны яго хваробы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі