Вы тут

Па Чарнобыльскай зоне праклалі роварны маршрут даўжынёй у 45 км

Роварны маршрут па Чарнобыльскай зоне / прэс-служба Кабінета міністраў Украіны

Ва Украіне распрацаваны першы роварны маршрут, які будзе праходзіць па тэрыторыі Чарнобыльскай зоны. Яго даўжыня — 45 км. Ён праходзіць у тым ліку і праз адселеныя вёскі.

Кожная група будзе забяспечана двума суправаджаючымі. Таксама ўдзельнікаў экскурсіі будзе суправаджаць тэхнічны транспарт, паведамляе прэс-служба Кабінета міністраў Украіны.

Маршрут адкрыецца летам, а пакуль існуе толькі на паперы. У першыя дні кастрычніка пачатае ўладкаванне месцаў для прыпынкаў у маляўнічых кутках зоны адчужэння.

Чарнобыльская зона ў Украіне на самым высокім узроўні разглядаецца як турыстычны аб'ект. Ёсць праект "Магніты Украіны: Чарнобыль", які рэалізуецца пры падтрымцы Офіса прэзідэнта Украіны і іншых дзяржорганаў.

Роварны маршрут па Чарнобыльскай зоне / прэс-служба Кабінета міністраў Украіны
Роварны маршрут па Чарнобыльскай зоне / прэс-служба Кабінета міністраў Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.