Олаф Шольц абраны новым федэральным канцлерам Германіі

Олаф Шольц абраны новым федэральным канцлерам Германіі

Дзявятым па ліку канфедэральным канцлерам Германіі стаў сацыял-дэмакрат Олаф Шольц. За яго кандыдатуру прагаласавалі 395 дэпутатаў Бундэстага, перадае DW.

Шольца падтрымала яго ўласная Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ), а таксама "Зялёныя" і Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП). Гэтыя тры палітычныя сілы ўтвараюць новую кіруючую кааліцыю ў Германіі.

У каментары Еўрарадыё гісторык Аляксандр Фрыдман характарызаваў Шольца як рэзкага крытыка палітыкі Аляксандра Лукашэнкі: "Олаф Шольц у час выбараў ў Беларусі, у жніўні 2020-га, быў віцэ-канцлерам у Меркель, міністрам фінансаў. Ён выказваўся досыць жорстка, крытыкаваў Лукашэнку, падтрымліваў санкцыі. Сваю пазіцыю ён не змяняе: сустракаўся з Ціханоўскай і летась, і ў гэтым годзе. Паказвае сабе як прыхільнік дэмакратычнай Беларусі і жорсткага курса ў адносінах да Лукашэнкі".

Папярэдніца Шольца Ангела Меркель кіравала Германіяй на працягу 16 гадоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі