Няўжо дачакаліся? Valve афіцыйна анансавала новую Half-Life

Няўжо дачакаліся? Valve афіцыйна анансавала новую Half-Life

Кампанія-распрацоўшчык Valve афіцыйна анансавала новую Half-Life. Аднак гэта не зусім тое, што ўжо больш за 12 гадоў чакаюць фанаты серыі. Гульня Half-Life: Alyx з’яўляецца не працягам Half-Life 2, а эксклюзівам з выкарыстаннем тэхналогіі VR (віртуальнай рэальнасці). Выйдзе яна ў сакавіку 2020 года. Падрабязнасці праекта Valve агучыць 21 лістапада.

Як можна здагадацца з назвы, галоўным героем цяпер стане не Гордан Фрымен, а яго помочніца з Half-Life 2 Алікс Вэнс. Па чутках, падзеі новай гульні разгорнуцца паміж першай і другой часткамі. 

Арыгінальная Half-Life выйшла ў 1998 годзе. Шутар пра прыгоды фізіка-тэарэтыка Гордана Фрымена, які супрацьстаіць варожым іншапланетнікам, стаў культавым. Яго працяг выйшаў у 2004 годзе і перасягнуў поспех першай часткі. Half-Life 2 як і шматлікія крытыкі, так і гульцы часта называюць найлепшай гульнёй усіх часоў. 

Апошняе сюжэтнае дапаўненне Half-Life 2 выйшла ў 2007 годзе. Гісторыя прадугледжвала працяг, але ён дагэтуль не выйшаў. Чаканне Half-Life 3 стала сваеасаблівым мэмам у гульнявым асяродку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі