"Няўлоўны мсціўца" з Белых Росаў на "Пежо" (відэа)

Здарэнне адбылося напярэдадні ў Гродне. Пасварыўшыся з жонкай, мужчына "з помсты" паехаў на машыне ў стане алкагольнага ап'янення. Ён праехаў з вуліцы Белыя Росы да Румлёўскага праспекта, дзе не адразу спыніўся на патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ.



Высветлілася, што ўтрыманне алкаголя ў арганізме парушальніка ў 7 разоў перавышае норму. Даваць тлумачэнні мужчына адмовіўся, не падпісаў ён і пратаколы.



Прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці адзначае, што раней гродзенец трапляў за кіраваннем аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення пад адміністрацыйную і крымінальную адказнасць. Цяпер будзе канфіскаваны легкавік, які, дарэчы, зарэгістраваны на жонку парушальніка.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі