Новыя абстрэлы і весці з Чарнабаеўкі — 33-я раніца вайны

Марыупаль / @Pravda_Gerashchenko
Марыупаль / @Pravda_Gerashchenko

Раніцай абстралялі горад Рубежнае Луганскай вобласці, паведаміў кіраўнік рэгіёну Сяргей Гайдай. Па яго словах, пацярпеў жылы дом. Знойдзена цела аднаго загінулага. Яшчэ аднаго чалавека з раненнямі забралі ў бальніцу.

Выбухі чулі ў Жытоміры. Кіраўнік гарадской адміністрацыі Сяргей Сухамлін казаў гэтай ноччу, што пацверджанняў удару па горадзе ў яго няма. Два выбухі былі за межамі Жытоміра.

Напярэдадні ракетны ўдар быў нанесены і па Валыні. Да глыбокай ночы на месцы працавалі ратавальнікі. Старшыня абласной ваеннай адміністрацыі Юры Пагуляйка казаў ноччу, што ахвяр няма. А яшчэ, па яго словах, гэты ракетны ўдар быў нанесены з тэрыторыі Беларусі. Па нафтабазе ў Луцку ўчора таксама ўдарылі з беларускай тэрыторыі, кажа Пагуляйка. Ракета ляцела на нізкай вышыні і таму радарам не ўдалося яе зафіксаваць. Ратавальнікі да гэтага часу змагаюцца з агнём.

"Як толькі скончаць працаваць ратавальнікі, зможам паведаміць дэталі", — сказаў ён. Ягоныя словы прыводзіць украінскі рэсурс "Громадське".

Новые обстрелы и вести из Чернобаевки — 33-е утро войны
Ад ракетнага абстрэлу пацярпеў жылы дом у Рубежным / @luhanskaVTSA

Між тым, саветнік офіса ўкраінскага прэзідэнта Аляксей Арастовіч запэўнівае, што ўкраінскія ваенныя зноў ударылі па расійскім войскам у Чарнабаеўцы, піша "Громадське". Зноў, па Словы Арастовіча, гэта ў 12-ы раз.

На 6 гадзін раніцы Генштаб ВСУ паведамляў, што на Валынскім і Северскім кірунках працягваецца абарона. Сітуацыю ацэньваў як кантраляваную і "без істотных зменаў". У Кіева расійскія войскі спрабуюць прарваць абарону з паўночнага захаду і усходу. На поўдні асноўныя намаганні ўкраінскіх вайскоўцаў засяроджваюцца на арганізацыі абароны Крывога Рога, Запарожжа і Мікалаева.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў начным звароце казаў, што чакаецца насычаны з дыпламатычнага пункту гледжання тыдзень, "таму нікому не ўдасца схаваць украінскую цікавасць дзесьці ў палітычных кабінетах або ў бюракратычных шчылінах".

Зяленскі анансаваў новы раўнд перамоваў і адзначыў, што Украіна шукае рэальнага міру, без затрымкі. Паводле ягоных звестак, "ёсць магчымасць і патрэба для вочнай сустрэчы, ужо на тэрыторыі Турцыі. Гэта нядрэнна. Паглядзім на вынік".

Ён нагадаў, што прыярытэты Кіева ў перамовах вядомыя — "суверэнітэт, тэрытарыяльная цэласнасць Украіны не падлягаюць сумневу".

Амаль 38 тысяч чалавек ва Украіне засталіся без водазабеспячэння з-за расійскіх абстрэлаў, паведамляе прэс-служба ўкраінскай Аперацыі аб'яднаных сіл. Без вады застаўся, у прыватнасці, горад Тарэцк, а тут жывуць 28 тысяч чалавек.

З пачатку вайны ва Украіне загінулі 143 дзіцяці, 216 параненыя.

Тым часам, стала вядома, што украінскія ўлады плануюць у 1,5 разы павялічыць падаткі для кампаній, якія атрымліваюць даход ад супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі. Законапраект ўжо ў працы, піша "Громадське" са спасылкай на кіраўніка Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі Данііла Гетманцава. Перадаць у Вярхоўную Раду законапраект распрацоўшчыкі плануюць на наступным тыдні.

А ў Расіі "Раскамнагляд" заблакаваў сайт мультсерыяла "Масяня", пра гэта паведаміў заснавальнік серыяла Алег Куваеў. Апошняя серыя праекта, нагадаем, была прысвечаная вайне. У ёй героі мультфільма спрабуюць схаваць ад свайго сябра-украінца, што Расія напала на Украіну. Заканчваецца серыя тым, што Масяня прыносіць Уладзіміру Пуціну японскі меч для самагубства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі