Новым міністрам аховы здароўя Беларусі стаў кіраўнік "Навінак"
![Міністэрства аховы здароўя Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/minzdrav_25_01.jpg.webp?itok=-2OJ8XPX)
Міністэрства аховы здароўя Беларусі / news.zerkalo.io
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра аховы здароўя. Ім стаў Аляксандр Хаджаеў. Апошнія некалькі гадоў ён працаваў дырэктарам РНПЦ псіхічнага здароўя. Хаджаеў кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Яго спецыялізацыя: наркалогія і псіхіятрыя. Раней ён ужо працаваў у Міністэрстве аховы здароўя, у Галоўным упраўленні арганізацыі медыцынскай дапамогі. Дзмітрый Піневіч, які ўзначальваў Міністэрства аховы здароўя з лістапада 2020 года, адпраўлены ў адстаўку. Аднак Лукашэнка заявіў, што бачыць яго "на іншай пасадзе". Піневіч "чалавек малады, энергічны, адпускаць яго "на супакой" ніхто не збіраецца", заявіў Лукашэнка.
Адзначым, што апошнім часам ведамства сутыкнулася з цэлым шэрагам праблем. Самая вострая — недахоп персаналу. Медыкаў звальнялі за ўдзел у пратэстах і найменшую праяву нелаяльнасці да рэжыму. Назіраецца адток медыкаў за мяжу. Гэта прымусіла ўлады нават перагледзець нормы адпрацоўкі выпускнікоў ВНУ. Увосень Лукашэнка падпісаў праўкі ў закон "Аб ахове здароўя". Згодна з гэтымі нормамі, выпускнікі медыцынскіх ВНУ, у тым ліку студэнты-завочнікі павінны будуць адпрацоўваць пасля заканчэння пяць гадоў замест цяперашніх двух.
![Новым министром здравоохранения Беларуси стал глава "Новинок"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/min_25_01.jpg.webp?itok=bi5kcntl)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.