Новы амбасадар Расіі распавёў аб прынцыпах сваёй працы ў Беларусі

Новы амбасадар Расіі распавёў аб прынцыпах сваёй працы ў Беларусі

Амбасадар Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў распавёў, што мае самыя пазітыўныя эмоцыі ад прыбыцця ў Мінск і чакае "цікавай працы, уключанасці калектыву амбасады ў велізарную ўзаемазвязаную і шматгранную дзейнасць" для ўмацавання і пашырэння двухбаковых адносін. Пра гэты дыпламат паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 6 чэрвеня, перадае БЕЛТА

Мезенцаў паведаміў, што пры яго прызначэнні ў Беларусь кіраўніцтва Расіі дало наступную ўстаноўку: "Зрабіць усё магчымае, каб маштаб і глыбіня адносін паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь былі яшчэ больш выніковымі, каб гэта адчувалі людзі, каб (захоўваліся. — БЕЛТА) традыцыі брацкіх народаў, нацыянальнай славянскай культуры, эканамічнае ўзаемадзеянне, магчымасць і гатоўнасць пераймаць адзін у аднаго найлепшы досвед".

Журналісты пацікавіліся, ці намераны Мезенцаў працаваць у стылістыцы свайго папярэдніка на пасадзе амбасадара — Міхаіла Бабіча. Як вядома, Бабіч неаднаразоваў уступаў у палеміку з беларускім МЗС. 

Мезенцаў аказаў, што не ведае стыль працы Бабіча, бо раней з ім не працаваў. Пры гэтым дыплаамт запэўніў, што хоча, каб "дзверы расійскай амбасады былі шырока расчыненыя для ўсіх сяброў".

Зайшла гаворка і пра насцярожанасць у грамадстве, якая ўзнікла падчас працы Бабіча. Новы расійскі амбасадар падкрэсліў, што спрэчкі могуць узнікаць нават у сям'і і прапанаваў іх "разглядаць праз прызму стратэгічнага партнёрства і той дзівоснай практыкі шматгадовых адносін, якую выбудавалі нашы народы, прадстаўнікі ўладных структур рэгіёнаў". 

Ён дадаў, што будзе вельмі ўважліва вывучаць настроі і меркаванні беларускага грамадства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі