Новаўвядзенне ад Беларускай чыгункі

Новаўвядзенне ад Беларускай чыгункі

Беларуская чыгунка аб’явіла пра чарговае новаўвядзенне. Адкрыты продаж білетаў з электроннай рэгістрацыяй на ўсе транзітныя міжнародныя цягнікі, якія курсуюць у далёкае замежжа. Таксама на сайце Белчыгункі з’явілася магчымасць купляць праязныя білеты з электроннай рэгістрацыяй на ўнутраныя цягнікі іншых чыгуначных адміністрацый.

Як вядома, калі пасажыр купляе квіток з электроннай рэгістрацыяй праз інтэрнэт, яму не трэба стаяць у чарзе і афармляць білет у касе. Пры пасадцы ў цягнік давядзецца паказаць дакумент, які сведчыць асобу і які быў пазначаны ў замове. А вось у выпадку з міжнародным цягніком трэба яшчэ мець бланк электроннага квітка, раздрукаваны на аркушы паперы (фармат А4).

Прэс-служба Беларускай чыгункі паведамляе, што ў студзені-ліпені 2017 года праз інтэрнэт было прададзена 1 мільён 176 тысяч білетаў. Гэта на 28% больш, чым было ў аналагічны перыяд 2016-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі