Новае графіці на “сцяне Шчоткінай”: “Не верым, не баімся, не маўчым”

Новае графіці на “сцяне Шчоткінай”: “Не верым, не баімся, не маўчым”

Знакамітая “сцяна Шчоткінай” у Мінску зноў “заміраточыла” — 1 траўня на ёй з’явілася графіці “Не верым, не баімся, не маўчым. #5 сутак”. Невядомыя аўтары, верагодна, такім чынам выказалі падтрымку арт-менеджэру Алегу Ларычаву, каардынатару стрыт-праекта Signal, асуджанаму на 5 сутак арышту. Яго прызналі вінаватым у тым, што лаяўся матам і размахваў рукамі і грамадскім месцы.

Ларычаў павінен выйсці на волю сёння ўвечары. Раней яму прысудзілі буйны штраф за дамалёўванне калючага дроту на графіці “Мінск — Масква”.

З дзейнасцю стрыт-праекта Signal звязваюць з’яўленне вострасацыяльных графіці і аплікацыяў у людных месцах беларускіх гарадоў. Так, на “сцяне Шчоткінай” з’яўлялася аплікацыя з выявай экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай. Аплікацыя суправаджалася подпісам: “Гэта я — аўтар падатку для беспрацоўных”.

Таксама на гэтай сцяне з’яўлялася выява старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. Ля будынку Белтэлерадыёкампаніі прыклейвалі выяву тэлепузіка з тварам кіраўніка БТ Генадзя Давыдзькі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі