"Незалежнасць" на 4 дні: Мадрыд распусціў парламент і ўрад Каталоніі

"Незалежнасць" на 4 дні: Мадрыд распусціў парламент і ўрад Каталоніі

Канстытуцыйны суд Іспаніі афіцыйна прыпыніў дзеянне рэзалюцыі аб незалежнасці Каталоніі, у аднабаковым парадку абвешчанай парламентам аўтаноміі. Пра гэта са спасылкай на прадстаўніка КС паведамляе "РИА Новости".

27 кастрычніка каталонскі парламент прыняў рэзалюцыю аб незалежнасці рэгіёна. Праз гадзіну сенат Іспаніі зацвердзіў прымяненне 155-га артыкулу Канстытуцыі, якая дазваляе ўвесці ў рэгіёне, які дагэтуль быў аўтаномным, прамое кіраванне Мадрыда.

Прэм'ер Марыяна Рахой адхіліў ад пасад членаў жэнералітата Каталоніі, у тым ліку і кіраўніка ўрада Карлеса Пучдэмона, і распусціў парламент рэгіёна.

"Незалежнасць" на 4 дні: Мадрыд распусціў парламент і ўрад Каталоніі
Карлас Пучдэмон. Фота: AP

Такім чынам, рэзалюцыя аб незалежнасці, абвешчаная парламентам Каталоніі, фармальна дзейнічала з 27 па 31 кастрычніка. Гэтыя "чатыры дні незалежнасці", магчыма, будуць дорага каштаваць камандзе Карлеса Пучдэмона, супраць якой пракуратурай Іспаніі вылучаныя абвінавачанні ў мецяжы і растраце дзяржаўных сродкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі