Назіральнікаў ад Еўрапарламента на беларускіх выбарах не будзе

Назіральнікаў ад Еўрапарламента на беларускіх выбарах не будзе

Еўрапейскі парламент вырашыў не дасылаць сваіх назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве гэтай структуры.

У дакуменце падкрэсліваецца,  што ніводзін дэпутат не ўпаўнаважаны назіраць або каментаваць выбары ў Беларусі ад імя Еўрапарламента. Калі хтосьці вырашыць назіраць за беларускімі выбарамі, ён будзе рабіць гэта як прыватная асоба, а не прадстаўнік Еўрапарламента. 

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада. 

Раней Цэнтрвыбаркам паведамляў, што акрэдытацыю на выбары атрымалі 1027 замежных назіральнікаў, у тым ліку ад СНД, БДІПЧ АБСЕ, ШАС, ПАСЕ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі