NASA ўпершыню з 2014-га паспяхова запусціла ракету-носьбіт Antares

NASA ўпершыню з 2014-га паспяхова запусціла ракету-носьбіт Antares

NASA ўпершыню з кастрычніка 2014 года паспяхова запусціла ракету-носьбіт Antares. З касмадрома на востраве Уолапс у Атлантычным акіяне на арбіту быў выведзены грузавы карабель Cygnus, які ў нядзелю даставіць на МКС харчаванне і навуковае абсталяванне (агулам — каля 2,3 тоны грузу).

Як нагадвае meduza.io, два гады таму Antares узарвалася ўжо праз некалькі секунд пасля старту. Мяркуецца, што прычынай аварыі сталі непаладкі ў працы рухавіка AJ-26. Цяпер жа ракета-носьбіт паляцела на рухавіках РД-181, якія былі спецыяльна для яе распрацаваныя ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі