Вы тут

Надвор'е ў Беларусі: у панядзелак будзе да +13

Вясна ў Беларусі / Еўрарадыё

У панядзелак, 11 красавіка, на тэрыторыі Беларусі будзе пераменная воблачнасць і невялікія ападкі. Пра паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Па ўсходзе і паўночным захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя невялікія дажджы. Вецер заходні ўмераны.

Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ў межах ад -3 да +3. Днём будзе даволі цеплыня: ад +8 да +13.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.