Нацбанк зняў абмежаванні на авансавыя плацяжы па імпарце

Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло пастанову аб зняцці абмежавання на правядзенне юрыдычнымі асобамі-рэзідэнтамі авансавых плацяжоў па імпарце. Прэс-служба Нацбанка нагадвае, што дагэтуль існавала такое абмежаванне на правядзенне авансавых плацяжоў за кошт валюты, купленай на ўнутраным рынку, за кошт крэдытаў беларускіх банкаў і за кошт беларускіх рублёў.

Адзначаецца, што дадзенае рашэнне прынятае кіраўніцтвам Нацбанка "ў мэтах надання дадатковай дынамікі рабоце, якая праводзіцца ў справе гарманізацыі заканадаўства, у тым ліку валютнага, у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза". Таксама яно адпавядае рэкамендацыям МВФ. Мяркуецца, што зняццё абмежаванняў паспрыяе павышэнню дзелавой актыўнасці і паляпшэнню ўмоваў вядзення бізнесу ў нашай краіне.

Пастанова праўлення Нацбанка ўжо пачала дзейнічаць, яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі