Вы тут

Нацбанк рыхтуецца да адключэння ад SWIFT?

Нацбанк Беларусі / pravo.by

Некаторыя беларускія банкі на гэтым тыдні атрымалі ад Нацбанка ліст з просьбай забяспечыць падключэнне да расійскай сістэмы "Сервіс-бюро СПФС", паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

"Сервіс-бюро СПФС" — расійскі аналаг міжнароднай сістэмы SWIFT. У выпадку блакіроўкі міжнароднай сістэмы для Беларусі (гэта называюць адной з імаверных санкцый супраць уладаў рэспублікі) беларускія банкі змогуць наладзіць плацяжы праз расійскія.

Як сказалі ў Нацбанку, на сёння ў Беларусі засталося яшчэ некалькі непадключаных да СПСФ банкаў. 

Адключэнне SWIFT для Беларусі было б адной з самых балючых санкцый, на ўзроўні з сектаральнымі санкцыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.