Набыла моц пастанова ўраду аб рэфармаванні сістэмы кіравання дзяржфінансамі

Набыла моц пастанова ўраду аб рэфармаванні сістэмы кіравання дзяржфінансамі

Набыла моц пастанова ўраду № 1080 ад 23 снежня аб рэфармаванні сістэмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі. 9 студзеня дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Як паведамляе БелаПАН, пастанова вызначае стратэгію рэфармавання сістэмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі.

Гэтая стратэгія ўяўляе сабой комплекс захадаў, неабходных для дасягнення “доўгатэрміновай збалансаванасці і ўстойлівасці бюджэтнай сістэмы, павышэння якасці кіравання дзяржаўнымі фінансамі”.

Стратэгія падрыхтаваная на аснове ацэнкі эфектыўнасці кіравання дзяржфінансамі,праведзенай Сусветным банкам у адпаведнасці з міжнароднай метадалогіяй.

Асноўныя накірункі стратэгіі: павышэнне рэалістычнасці бюджэту, укараненне яго сярэднетэрміновага планавання, узмацненне кантролю выкарыстання бюджэтных сродкаў, распрацоўка эфектыўнай сістэмы кіравання пазабюджэтнымі сродкамі дзяржорганаў і іншых бюджэтных арганізацый, удасканаленне механізмаў кіравання дзяржаўнай пазыкай. 

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі