Вы тут

На Японію абрынуўся магутны тайфун, загінулі дзясяткі чалавек

Японскія ратавальнікі / Reuters

Японія перажыла магутны тайфун "Хагібіс" з ураганным ветрам і залевамі. Мяркуецца, што ён — самы магутны за апошнія 60 гадоў. Тайфун дасягнуў узбярэжжа Японіі ўвечары ў суботу на паўднёвы-захад ад Токіа і пачаў прасоўвацца на поўнач. Ён суправаджаўся апоўзнямі і паводкамі. Колькасць загінулых узрасла да 39 чалавек (па іншых звестках, загінулі амаль 50 чалавек), пацярпелі 189. Вядома пра 17 зніклых без вестак. Улады краіны папярэдзілі насельніцтва пра небяспеку і здолелі мінімізаваць страты.

З-за стыхіі часткова спыняўся рух па чыгунцы, адмяняліся ці затрымліваліся авіярэйсы, спартыўныя мерапрыемствы. Сотні тысяч дамоў заставаліся без вады і святла. Ідуць аднаўленчыя працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.