Вы тут

На выбарчым пікеце кандыдат у дэпутаты пагаліў палову галавы

Пікет Аляксея Лазарава / Тэлеграм

Кандыдат у дэпутаты ад "Моладзевага блоку" Аляксей Лазараў пагаліў палову галавы наўпрост падчас выбарчага пікета. Гэта адбылося 7 лістапада ў Мінску. Лазараў выступае супраць "закона аб адтэрміноўках", паводле якога маладыя людзі маюць толькі адну адтэрміноўку ад войска на атрыманне адукацыі.

Ролю "ваенкома", які "забрывае" хлопца ў войска, выканаў Павел Вінаградаў, колішні палітвязень, які часам робіць фрызуры грамадскім актывістам у сваім хатнім барбершопе "15 сутак".

Таксама падчас гэтага пікета хлопцы вырашылі пафарбаваць траву ў зялёны колер. Яны лічаць, што забіраць у войска патэнцыйных аспірантаў — гэта ўсё роўна, што тапіць печку грашыма. Кампанія Лазарава праходзіць пад хэштэгам #учёбаважнее.

Да і пасля / Тэлеграм

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.