На волю выйшаў палітвязень Рамуальд Улан
![Рамуальд Улан у Смаргоні / https://www.facebook.com/ulan.roma](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Ulan2.jpg.webp?itok=_2zUW4K_)
Рамуальд Улан у Смаргоні / https://www.facebook.com/ulan.roma
На волю выйшаў палітвязень Рамуальд Улан. "Добры дзень, сябры, землякі! — піша ён у Facebook. — На шостым месяцы амністыі да мяне ўсё ж такі прымянілі гэтую амністыю — адзінаму з двух з паловай дзесяткі палітычных на гомельскай хіміі… Шчыра дзякую ўсім, хто пісаў лісты, падтрымліваў мяне!!!".
Улан — прадпрымальнік, былы ўладальнік і рэдактар недзяржаўнай "Новай газеты Смаргоні" (1996-2005). У пачатку 2021 года ён быў асуджаны на 2,5 года "хіміі" за "паклёп" у дачыненні міліцыянераў, якія выступалі сведкамі на судах. Суд палічыў яго вінаватым у распаўсюдзе ў сацсетках "непраўдзівай інфармацыі". Прадпрымальнік размясціў там некалькі фотаздымкаў улётак, якія сфатаграфаваў у горадзе, з каментаром: "Смелыя смаргонскія партызаны... хто фальсіфікуе пратаколы, парушае наша заканадаўства. Краіна павінная ведаць сваіх "герояў".
Праваабаронцы прызналі Рамуальда Улана палітвязнем.
![На волю выйшаў палітвязень Рамуальд Улан](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/342039228_183381767904422_2365996599134358694_n.jpg.webp?itok=57Y48QIp)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.