На волю выйшаў палітвязень па "чыгуначнай справе" Віктар Іванцоў

На волю выйшаў палітвязень па "чыгуначнай справе" Віктар Іванцоў

На волю выйшаў палітвязень па "чыгуначнай справе" Віктар Іванцоў, паведамляюць праваабаронцы. Жыхар Баранавічаў у красавіку 2021-га быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Іванцову 33 гады. Ён быў затрыманы ў снежні 2020-га. Яго прызналі вінаватым у "наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў спалучэння".

Па справе праходзілі трое чалавек (Сяргей Богдан, Уладзімір Ланкевіч і Віктар Іванцоў). Яны праводзілі па дзве спробы заблакаваць рух чыгуначнага транспарту. Вядома, што адміністрацыя калоніі рэгулярна змяшчала Іванцова ў ПКТ.

Віктар Іванцоў быў прызнаны праваабаронцамі палітвязнем у траўні 2021-га. Ён цалкам адбыў тэрмін. Богдан і Ланкевіч застаюцца за кратамі, яны былі асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі