На вечар 20 ліпеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

На вечар 20 ліпеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на вечар 20 ліпеня. З 14 да 21 гадзіны на большай частцы Беларусі чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах у асобных раёнах — залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. 

Навальнічная абстаноўка захаваецца да паўночы. 

У Мінску навальніца чакаецца ў перыяд з 15 да 21 гадзіны. Падчас яе ў асобных раёнах горада парывы ветра дасягнуць хуткасці ў 18 м/с.

Сачыць за ападкамі і напрамкам ветру над Беларуссю ў рэжыме онлайн можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі