На Сялецкім вадасховішчы перакулілася лодка з рыбакамі, адзін патануў

На Сялецкім вадасховішчы перакулілася лодка з рыбакамі, адзін патануў

На Сялецкім вадасховішчы, што ў Бярозаўскім раёне, перакулілася лодка з рыбакамі, адзін з іх патануў. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, выратавальнікі атрымалі інфармацыю пра здарэнне 27 кастрычніка ў 18.32.

Алюмініевая лодка, у якой было чацвёра рыбакоў, перакулілася на адлегласці 700 метраў ад берага. Пацярпелых дасталі з вады і даставілі на бераг. Адзін з мужчын ужо захлынуўся — яго спрабавала рэанімаваць брыгада хуткай, але медыкам давялося канстатаваць смерць.

Яшчэ трое мужчын выжылі і былі дастаўленыя ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. Апроч стану агульнага пераахаладжэння ў іх выявілі таксама алкагольную інтаксікацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі