На правядзенне Еўрапейскіх гульняў Беларусі спатрэбіцца 50 млн долараў

На правядзенне Еўрапейскіх гульняў Беларусі спатрэбіцца 50 млн долараў

На арганізацыю і правядзенне ў 2019 годзе ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў спатрэбіцца 50 мільёнаў долараў. Пра гэта 14 лістапада заявіў падчас сустрэчы з працоўным калектывам "Магілёўхімвалакна" Аляксандр Лукашэнка. "Гэта слёзы для краіны", — адзначыў ён. Адкрыццё будзе каштаваць не 100 млн долараў, як у Баку, а толькі $1 млн.

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка запэўнівае, што былі праведзены падлікі і "нават у плюсе будзем". Ён не выключае, што, магчыма, не спатрэбіцца і ўся названая сума, бо "еўрапейцы сказалі, што дапамогуць".

Раней першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі Максім Рыжанкоў заяўляў, што на арганізацыю і правядзенне Еўрапейскіх гульняў у нашай краіне можа спатрэбіцца "некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў". Паводле яго слоў, гэта будзе "самая эканамічная" еўрапейская Алімпіяда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі