Лукашэнка пра спорт: Я ў гэтым сэнсе нацыяналіст і патрыёт

Лукашэнка пра спорт: Я ў гэтым сэнсе нацыяналіст і патрыёт

Беларусь гатовая прыняць Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы з выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янэзам Качыянчычам.

“Мы не супердзяржава, але спорту надаем велізарную ўвагу, — прыводзіць выказванні Лукашэнкі яго прэс-служба. — Вельмі хачу, каб наша еўрапейская арганізацыя ні ў якім разе не саступала арганізацыям іншых кантынентаў, у тым ліку Міжнароднаму алімпійскаму камітэту. Я ў гэтым сэнсе нацыяналіст і патрыёт. Таму вы можаце разлічваць на Беларусь”.

“Калі ў вас будзе жаданне праводзіць у нас любыя мерапрыемствы ў рамках гэтай арганізацыі, мы гатовыя ў любы момант і падтрымаць нашу арганізацыю, і арганізаваць любыя мерапрыемствы. Мы з вамі прынялі гістарычнае рашэнне, і ў 2019 годзе збярэм тут еўрапейскіх спартсменаў на нашу Алімпіяду”, — сказаў Лукашэнка.

Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі ў Баку ў 2015 годзе па ініцыятыве былога прэзідэнта ЕАК Патрыка Хікі. Сёлета ў жніўні Хікі быў арыштаваны па абвінавачанні ў незаконнай перадачы перакупшчыку квіткоў на Алімпіяду ў Бразіліі для продажу па завышаных коштах.

У Мінску праходзіць 45-е пасяджэнне Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі