На партрэт Лукашэнкі патрабуюць дазвол на "мастацкае адлюстраванне вобразу"

На партрэт Лукашэнкі патрабуюць дазвол на "мастацкае адлюстраванне вобразу"

Экспертная рада ў складзе кіраўнікоў секцый Беларускага саюзу мастакоў забракавала трыптых Аляксея Панцюка-Жукоўскага "Мая Беларусь. На скрыжаванні стагоддзяў".

Як паведамляе Радыё "Свабода", экспертная рада назвала некалькі падставаў для такога рашэння: недасканаласць у перадачы псіхалагічнага стану дзейнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, элементы плагіяту і адсутнасць афіцыйна пацверджанага дазволу на мастацкае адлюстраванне вобразу.

На карціне "Мая Беларусь" паказаныя выявы трох беларускіх кіраўнікоў: стваральніка Вялікага Княства Літоўскага Міндоўга, савецкага кіраўніка Пятра Машэрава і цяперашняга — Аляксандра Лукашэнкі з сынам Мікалаем. 

Мастак хацеў паказаць сваю карціну на выставе партрэтаў пад назвай "Псіхалогія вобразу". Панцюк-Жукоўскі лічыць, што экспертная рада перастрахавалася. Па яго словах, пра карціну ведаюць у Адміністрацыі прэзідэнта і нараканняў не выказваюць. 

Таксама ён не разумее, дзе мусіць браць дазвол на патрэт першай асобы дзяржавы: клеркі адфутбольваюць мастака адзін да аднаго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі