На нядзелю абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: моцны вецер

На нядзелю абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: моцны вецер

У бліжэйшыя суткі, 22 красавіка, у Беларусі будзе надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. На паўночна-ўсходняй палове краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Вецер будзе паўночна-заходні ўмеркаваны да парывістага, уначы і раніцай па Віцебскай, Магілёўскай і паўночным усходзе Мінскай вобласці — моцны вецер з парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў цяпла, удзень будзе 11-16 са знакам плюс, а на паўднёвым захадзе — да +18.

Праз моцны вецер сіноптыкі абвяшчаюць на нядзелю аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі