На "Нафтане" ўжо перапрацоўваюць нарвежскую нафту
На прадпрыемстве заяўляюць, што ўтрыманне серы ў нафце Johan Sverdrup меншае, чым у нафце Urals, якая пастаўлялася з Расіі.
На "Нафтане" ўжо перапрацоўваюць нарвежскую нафту, інфармуе gazeta.naftan.by. Танкер Breiviken з 86 тысячамі тон нафты прыбыў і разгрузіўся ў Клайпедзе. Адтуль нафту дастаўляюць у Наваполацк па чыгунцы. Першы цягнік у 59 цыстэрнах перавёз 3,5 тысячы тон "чорнага золата", ён прыбыў раніцай 26 студзеня. Мяркуецца, што на перавозку нарвежскай нафты спатрэбіцца каля двух тыдняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.