Вы тут

На "Нафтане" абвяргаюць інфармацыю пра спыненне расійскіх паставак

"Нафтан" / БЕЛТА

На "Нафтане" абвяргаюць інфармацыю пра тое, што на ліпень-верасень пастаўкі расійскай сыравіны на НПЗ не прадугледжаныя.

Як распавядала Еўрарадыё, на адпаведны службовы дакумент спасылаецца "Інтэрфакс". У ім пазначаныя пастаўкі толькі на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод толькі 2,36 млн тон. Мяркуецца, што пастаўкі на "Нафтан" абмежаваныя ў сувязі з тым, што гэтае прадпрыемства трапіла пад амерыканскія эканамічныя санкцыі.

На заводзе назвалі гэтыя звесткі перабольшанымі, піша "Спутник". Намеснік гендырэктара "Нафтана" па ідэалагічнай працы і сацразвіцця Сяргей Яўтушык кажа, што "аб'ёмы будучых паставак пакуль толькі ўзгадняюцца Мінэнэрга РФ і пастаўшчыкамі". Нібыта, усе аб'ёмы паставак узгадняцца ў трэцяй дэкадзе месяца. Графік Мінэнерга Расіі складзены, маўляў, з апярэджаннем, таму ў ім пакуль пазначаная толькі "Транснафта", якая не пастаўляла ў чэрвені сыравіну на наваполацкае прадпрыемства. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.