Інтэрфакс: У графіку ў ліпені-верасні няма паставак нафты з Расіі на "Нафтан"

Інтэрфакс: У графіку ў ліпені-верасні няма паставак нафты з Расіі на "Нафтан"

У графіку ў ліпені-верасні 2021-га няма паставак нафты з Расіі на "Нафтан", паведамляе "Інтэрфакс". Агенцтва спасылаецца на дакумент, з якім удалося азнаёміцца яго журналістам. У ім пазначаны пастаўкі на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод толькі 2,36 млн тон. У другім квартале ў падобным графіку былі пазначаны пастаўкі і на Мазырскі НПЗ, і на Наваполацкі НПЗ аб'ёмам па 2,25 млн тон.

Мяркуецца, што прычынай спынення паставак на "Нафтан" буйнымі расійскімі нафтавымі кампаніямі сталі амерыканскія санкцыі супраць канцэрна "Белнафтахім", якія пачалі дзейнічаць у пачатку чэрвеня. Пасля гэтага пачаліся размовы наконт таго, ці не здарыцца паліўны крызіс.

На "Нафтане" заявілі, што плануюць у трэцім квартале перапрацаваць 2 млн тон расійскай нафты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі