На Міншчыне на чыгунцы з'явіліся патрулі ўзброеных міліцыянераў

Беларускія міліцыянеры (ілюстрацыйнае фота) 

Беларускія міліцыянеры (ілюстрацыйнае фота)  / ivyenews.by

У пятніцу ў Мінску і на Міншчыне на чыгунцы з'явіліся патрулі ўзброеных міліцыянераў. Іх бачылі на станцыях, піша "Наша ніва". Мяркуецца, што гэта наступства дыверсіі, якая адбылася позна ўвечары 5 кастрычніка на станцыі Азярышча.

Раней пра тое, што бліжэйшай ноччу сілавікі будуць узмоцнена ахоўваць чыгунку, паведаміў прадстаўнік арганізацыі Belpol Мацвей Купрэйчык. Паводле яго слоў, міліцыянеры ўсіх падраздзяленняў заступаюць дзяжурыць з аўтаматамі.

Пра тое, што на станцыі Азярышча пад Мінскам (там перыядычна грузяць ці разгружаюць вайсковую тэхніку) адбыўся выбух (імаверная дыверсія рэйкавых партызан) пакуль ёсць толькі неафіцыйная інфармацыя. "Супольнасць чыгуначнікаў" піша, што быў пашкоджаны ўчастак чыгуначнага палатна і пераводу стрэлак. Магутнасць выбуху ацэньваецца як досыць высокая. Аднак колькі-небудзь сур'ёзных пашкоджанняў інфраструктуры не адбылося. Затрымак цягнікоў не было, паведамляе belzhd.site.

Вядома, што сілавікі, магчыма, па гэтай справе шукаюць аўтамабіль і траіх мужчын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі