Вы тут

На матч Беларусь — Гандурас прыйшлі 425 чалавек

Некаторыя заўзятары былі з чырвона-зялёнымі сцягамі / Скрыншот з відэа "Беларусь 5"

На матч футбольных зборных Беларусі і Гандураса прыйшлі 425 чалавек. Гэта быў таварыскі паядынак, ён прайшоў у сераду ў Жодзіне. Была зафіксаваная нічыя 1:1.

Павел Савіцкі адкрыў лік на 22-й хвіліне, а Кевін Лопес на 45-й са штрафнога забіў гол у адказ. З 55-й хвіліны, пасля выдалення за грубы фол Дзяніса Лапцева, беларусы гулялі ў меншасці, і ў гасцей былі добрыя шанцы, каб вырваць перамогу.

Зборная Беларусі была ў наступным складзе: Паўлючэнка, Юзэпчук (Нячаеў, 46), Швяцоў, Паўлавец, Палякоў, Кісляк (Клімовіч, 46), Маеўскі (Кендыш, 72), Сігневіч (Падстрэлаў, 82), Эбонг (Бахар, 46), Лапцеў, Савіцкі (Анцілеўскі, 61).

Беларуская зборная займае ў рэйтынгу FIFA 88-е месца, Гандурас — 64-е.

27 сакавіка зборная Беларусі хатнім матчам з эстонцамі стартуе ў адборы чэмпіянату свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.