Вы тут

На Кубе даведаліся пра "спробу дзяржаўнага перавароту" ў Беларусі

Гавана заявіла пра падтрымку Аляксандра Лукашэнкі / Reuters

На Кубе даведаліся пра "спробу дзяржаўнага перавароту" ў Беларусі. З заявай выступіў міністр замежных спраў далёкай краіны Бруна Радрыгес Парылья.

"Куба пацвярджае сваю салідарнасць з... Аляксандрам Лукашэнкам і рашуча асуджае план замаху на яго жыццё і сям'ю, а таксама спробу дзяржаўнага перавароту",напісаў ён у Twitter.

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра тое, што на яго рыхтаваўся замах, каля двух тыдняў таму. Ад таго часу з'яўляюцца ўсё новыя падрабязнасці гэтай справы, якія выклікаюць пытанні ў экспертаў.

На самой Кубе нядаўна адбылася гістарычная падзея Рауль Кастра сышоў з пасады кіраўніка кампартыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.