На канферэнцыі, прысвечанай Бібліі, прагучаў навуковы даклад пра торт

Аўтар дакладу пра торт — Мікола Нікалаеў, доктар філалогіі, загадчык аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Пецярбургу. Поўная назва даклада “Які дыяметр юбілейнага торта ў 450-ы дзень нараджэння? Брэсцкая Біблія як прадмет даследавання”. Сам навуковец так тлумачыць фармулёўку назвы:



Мікола Нікалаеў: "Калі збіраўся ў Брэст, спытаў у жонкі, які дыяметр мусіць мець торт, каб змясцілася 450 свечак. Яна як жанчына практычная сказала, што самыя маленькія браць не трэба, бо пацячэ крэм. Калі выказвацца фігуральна, дык торт гэта кола нашага ведання, а за яго дыяметрам пачынаецца поле няведання. Абвод кола — гэта мяжа ведання і няведання".



“Найбольш смачнай” назваў навуковец веду, што Брэсцкая Біблія была надзвычай добра выраблена паліграфічна. Па яго словах, гэта паказвае, што сярэдневечны Брэст быў цэнтрам еўрапейскай культуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі