На Гомельшчыне міліцыю прымусілі пакланіцца, на чарзе — унутраныя войскі
![Міліцыянеры і святары / Прэс-служба гомельскай міліцыі ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-07/444.jpg.webp?itok=hgrZxxfT)
Міліцыянеры і святары / Прэс-служба гомельскай міліцыі
У Гомель днямі з РФ прыбыў каўчэг з часцінкай мошчаў Георгія Перамаганосца. Акцыю арганізавала РПЦ з дазволу патрыярха Кірыла. Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан цяпер арганізоўвае для сілавікоў вобласці малебны. Мошчы ўжо прывозілі да памежнікаў, пасля — ва Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. Міліцыянеры ледзь не ў поўным складзе (ды яшчэ і са сваякамі) пакланіліся. Да іх таксама далучыліся ратавальнікі. На чарзе — унутраныя войскі. У апошніх архіепіскап — нярэдкі госць.
Няўжо мошчы Георгія Перамаганосца дапамогуць у рэпрэсіях, якія працягваюцца ў Беларусі? Магчыма, нехта з сілавікоў у гэта і верыць.
![На Гомельшчыне міліцыю прымусілі пакланіцца, на чарзе — унутраныя войскі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/wewwyoaaemkot1g3krzn9rwpbt551il8.jpg.webp?itok=eCJCqz6z)
![На Гомельшчыне міліцыю прымусілі пакланіцца, на чарзе — унутраныя войскі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/qrmk3qtnymqf2eixiif7k6ogdlvqunx6.jpg.webp?itok=jJpvnkxk)
![На Гомельшчыне міліцыю прымусілі пакланіцца, на чарзе — унутраныя войскі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/u21mol5n9xvlhwsdemyg3wwdck9sht6m.jpg.webp?itok=aYln0MRn)
![На Гомельшчыне міліцыю прымусілі пакланіцца, на чарзе — унутраныя войскі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/isrmj536ccm13v10uo9b8404q3mxahik.jpg.webp?itok=sdqR_kMD)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.