Ратавальнікі здзейснілі "паветраны хрэсны ход" над Беларуссю

МНС спадзяецца "не толькі на свой прафесіяналізм, але і на Госпада Бога" / mchs.gov.by
МНС спадзяецца "не толькі на свой прафесіяналізм, але і на Госпада Бога" / mchs.gov.by

Ратавальнікі здзейснілі "паветраны хрэсны ход" над Беларуссю. З 11 ліпеня на верталёце яны абляцелі нашу краіну з абразом Божай Маці "Неапалімая Купіна". Мэтай акцыі называюць абарону ўсёй тэрыторыі Беларусі ад пажараў і стыхійных бедстваў. Ці дапаможа — пабачым неўзабаве.

Як казаў міністр па надзвычайных сітуацыях, былы кіраўнік міліцыі ў Гродзенскай вобласці Вадзім Сіняўскі, ратавальнікі спадзяюцца "не толькі на свой прафесіяналізм, але і на Госпада Бога".

Вясной 2020 года мітрапаліт Павел лятаў на верталёце над Мінскам і крапіў свянцонай вадой, каб спыніць эпідэмію кавіду. 

Ратавальнікі здзейснілі "паветраны хрэсны ход" над Беларуссю
mchs.gov.by

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі