Архіепіскап Стэфан разам з Карпянковым "інспектаваў" падраздзяленне "Буран"
![Архіепіскап Стэфан злева каля ўзброенага байца, у цэнтры — Іван Крупко і Мікалай Карпянкоў / gp.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/555_20.jpg.webp?itok=RHsPd72U)
Архіепіскап Стэфан злева каля ўзброенага байца, у цэнтры — Іван Крупко і Мікалай Карпянкоў / gp.by
Намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў інспектаваў створанае ў Гомелі спецпадраздзяленне "Буран". Прысутнічаў не толькі старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, але і прадстаўнік Праваслаўнай Царквы — архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Яму там вельмі спадабалася. Фотарэпартаж з'явіўся на сайце газеты "Гомельская праўда".
"Буран", як і іншыя новыя спецпадраздзяленні, створаны для барацьбы з "дыверсійна-разведвальнымі групамі", "масавымі беспарадкамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Рэжым працягвае рыхтавацца да магчымага вяртання з Украіны беларускіх добраахвотнікаў.
Прадстаўнікі БПЦ актыўна наведваюць і вайскова-патрыятычныя клубы ўнутраных войскаў, у якіх прапагандысты апрацоўваюць моладзь.
![Архіепіскап Стэфан разам з Карпянковым "інспектаваў" падраздзяленне "Буран"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/lzuw0c3u589rh1o1mgewxui04twlijw0.JPG.webp?itok=AM4I5TuQ)
![Архіепіскап Стэфан разам з Карпянковым "інспектаваў" падраздзяленне "Буран"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1056erx557si7c3z5hr0kcl6xbujrtry.JPG.webp?itok=tJHzuZ3M)
![Архіепіскап Стэфан разам з Карпянковым "інспектаваў" падраздзяленне "Буран"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/r8bqrylgwchxfkz73oq30luueigs9296.JPG.webp?itok=vLTEqHPR)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.