На футбольную зборную Беларусі летась было патрачана амаль 3 млрд рублёў

Выдаткі на нацыянальную футбольную зборную Беларусі ў 2007 годзе склалі 2,9 мільярда рублёў. Гэта амаль 24% усіх выдаткаў Беларускай федэрацыі футболу.
Такія звесткі былі прыведзеныя на справаздачнай канферэнцыі БФФ. Больш за 1,7 мільярда рублёў з гэтай сумы было патрачана на падрыхтоўку і ўдзел нацыянальнай зборнай у міжнародных спаборніцтвах. На моладзевую зборную федэрацыя патраціла 667,8 мільёнаў рублёў.

БелаПАН