На "Еўра-2016" Нямеччына і Польшча згулялі ўнічыю, Украіна едзе дахаты
![На "Еўра-2016" Нямеччына і Польшча згулялі ўнічыю, Украіна едзе дахаты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2016-06-16t193135z_109107095_mt1aci14441158_rtrmadp_3_soccer-euro-ger-pol-pic620-620x350-3259.jpg.webp?itok=RcSXwwdX)
16 чэрвеня на "Еўра-2016" футбольныя зборныя Нямеччыны і Польшчы згулялі ўнічыю 0:0. У той жа групе С зборная Паўночнай Ірландыі выйграла ва Украіны — 2:0. Лідыруюць зборныя Нямеччыны і Польшчы — па 4 ачкі, у Паўночнай Ірландыі — 3, Украіна ачкоў не мае і яна ўжо дакладна ў плэй-оф не трапіць.
У групе В Англія атрымала валявую перамогу над Уэльсам — 2:1. Англічане з 4 ачкамі займаюць першае месца, каманды Уэльса і Славакіі маюць па 3 ачкі, у Расіі 1 ачко.
17 чэрвеня пройдуць тры матчы. У групе Е ў Тулузе сустрэнуцца зборныя Італіі і Швецыі, пачатак а 16-й гадзіне. У групе D у Сэнт-Эцьене згуляюць зборныя Чэхіі і Харватыі (19.00), у Ніцы — зборныя Іспаніі і Турцыі (22.00).