Зборная Паўночнай Ірландыі на Еўра-2016 выйграла ва Украіны — 2:0
![Зборная Паўночнай Ірландыі на Еўра-2016 выйграла ва Украіны — 2:0](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/futbol-1606-2.jpg.webp?itok=yr6Xk4MW)
Зборная Украіны прайграла камандзе Паўночнай Ірландыі ў матчы другога туру групавога этапу чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года — 2:0. Сустрэчы прайшла 16 чэрвеня ў французскім Лансе.
Украінская каманда лічылася фаварытам, але нечакана саступіла сапернікам, якія ўпершыню выступаюць у фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы. Галы забілі Гарэт Макаўлі (на 49-й хвіліне) і Ніэл Макгін (у даданы час).
Дарэчы, пачатак другога тайму быў адзначаны непагаддзю. Над полем пайшоў дождж, а потым і град. Гульню нават давялося перапыняць на некалькі хвілінаў.
Украіна на Еўра-2016 не выйграла яшчэ ніводнага матчу (першы матч украінцы прайгралі зборнай Нямеччыны — 2:0). Такім чынам, украінская зборная фактычна згубіла шанцы на выхад у наступны раўнд.
Каманда Паўночнай Ірландыі першы матч прайграла Польшчы — 0:1.