На Дзень ведаў Лукашэнка расказваў пра "ненавісны царызм"

З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў падчас наведвання СШ №51 у Мінску, перадае БЕЛТА.



Сярод іншага кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Кожнае пакаленне ў сваім жыцці здзяйсняла знакавыя ўчынкі, і адбываліся падзеі, якімі ганарыліся не толькі гэтае, але і наступныя пакаленні. Пакаленне да нас здзейсніла вялікі подзвіг — абараніла нашу краіну ад карычневай чумы, перамогшы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пакаленне да таго ганарылася тым, што зрынула ненавісны рэжым царызму і ўсталявала ў гісторыі новую грамадскую фармацыю". Праўда, цяпер, заўважыў Лукашэнка, некаторыя пераглядаюць тыя падзеі.



Гонарам цяперашняга пакалення беларускі лідар назваў стварэнне першай дзяржавы ў гісторыі нашай краіны і нашага народу. На яго думку, працэс станаўлення незалежнай беларускай дзяржавы трэба абавязкова зрабіць незваротным.



Гаворачы ж пра адукацыю, Лукашэнка зазначыў, што беларуская сістэма адукацыі захавала найлепшыя савецкія традыцыі і ўзбагаціла іх перадавымі навуковымі дасягненнямі.



Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі