На днях адбудзецца прэзентацыя трэцяй песні праекту "Нечетный воин-2"

На пачатку красавіка гурт «Би-2» запусціць у радыёэфір трэці сінгл з новага альбома свайго сайд-праекту «Нечетный воин-2». Паводле паведамлення InterMedia, услед за «Все, как он сказал» і «Сердцем ангела» на радыёстанцыі будзе аддадзеная кампазіцыя «Белые одежды» - дуэт Шуры Бі-2 з Дыянай Арбенінай, для якой гэты твор і быў напісаны.

Паводле словаў Шуры Бі-2, «Дыяна прыехала першы раз у студыю з нейкіх гастроляў, прастылая і не ў настроі. Праспявала і кажа: «Не, я прыеду ў наступны раз і пераспяваю ўсё». Але калі запіс адслухалі, то вырашылі захаваць гэтыя файлы, і менавіта яны ўвайшлі ў выніковы варыянт песні».

Аўтар песні Міхаіл Карасёў растлумачыў, што гэта песня пра ўсіх тых, хто сканаў, але сочыць за намі і чакаюць нас на тым беразе жыцця".

А Яўген Панкоў, які адказваў за аранжаванне «Белых одежд», расказаў, што ў сярэдзіне кампазіцыі дзіцячы каталіцкі хор спявае на латыні некалькі радкоў верша Восіпа Мандэльштама «О небо, небо, ты мне будешь сниться! Не может быть, чтоб ты совсем ослепло».

Фота: www.russiandvd.com