Вы тут

На блогера Ермашука распачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі

Вадзім Ермашук / instagram.com/ermashukvadimati

На гродзенскага блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) распачалі крымінальную справу. Па звестках праваабаронцаў, артыкулы наступныя: "Абраза прэзідэнта" і "Здзек над дзяржаўнымі сімваламі". На падставе чаго, распачалі справу, пакуль невядома. Абвінавачванне не выстаўленае.

Блогера затрымалі 16 жніўня, калі ён прыехаў з Гродна ў Шчучын здымаць гумарыстычны ролік для свайго Instagram. Яго пакаралі 25 суткамі адміністрацыйнага арышту нібыта за заклікі прыехаць на спартовае мерапрыемства (на скейт-пляцоўку ў гэтым раённым цэнтры). 9 верасня стала вядома, што Ермашуку далі яшчэ 15 сутак арышту. На судзе было заяўлена, што ён тэлефанаваў у службу 115 і падчас размовы нецэнзурна выказаўся пра сістэму ЖКГ і гарвыканкам.

Вадзім Ермашук удзельнічаў у пратэстах 2020-га ў Гродне. У кастрычніку мінулага года яго аштрафавалі на 540 рублёў за ўдзел у жнівеньскім маршы. У судзе блогер казаў: "Я за свабоду слова, свабоду выбару".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.