Вы тут

Гродзенскага блогера Вадзіма Ермашука асудзілі на 25 сутак

Вадзім Ермашук перад затрыманнем наведаў у Гродне суд над удзельніцамі пратэстаў / instagram.com/ermashukvadimati

Гродзенскага блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго затрымалі 16 жніўня — ён прыехаў у Шчучын здымаць гумарыстычны ролік для свайго Instagram. Прысуд быў агучаны ў Шчучынскім раённым судзе ў чацвер. Блогера пакаралі нібыта за заклікі прыехаць на спартовае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў гэтым раённым цэнтры.

Па словах адваката, Ермашук усе тры дні за кратамі адмаўляўся ад ежы.

Перад паездкай у Шчучын у панядзелак Вадзім Ермашук наведаў у Гродне суд, у якім агучылі прысуд траім удзельніцам пратэстаў. Летась Ермашука аштрафавалі за ўдзел у вулічнай акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.