На базе адпачынку ў Віцебскім раёне атрымала апёкі грамадзянка Расіі

На базе адпачынку ў Віцебскім раёне атрымала апёкі грамадзянка Расіі

На базе адпачынку каля вёскі Дрэколле ў Віцебскім раёне атрымала апёкі грамадзянка Расіі. Адбылося гэта ўначы 3 студзеня падчас пажару ў драўляным гасцявым доме. На момант здарэння там адпачывалі 8 чалавек. У пацярпелай апёкі 1-2 ступені (30% цела), жанчыну шпіталізавалі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, агонь паспеў знішчыць дах, перакрыцце, маёмасць у доме, пашкодзіў сцены. Мяркуецца, што пажар мог узнікнуць з-за парушэння правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі